muzyka polesia

«ТРОЯН» Люхча



 
 
Народны аматарскі фальклорны гурт «ТРОЯН».

У склад гурта «Троян» уваходзяць 22 удзельнікі ва ўзросце ад 33 да 80 год ( 5 мужчынаўі 18 жанчын – жыхароў вёскі Люхча).

Народны аматарскі фальклорна-этнаграфічны гурт «Троян» вёскі Люхча з'яўляецца адным з найстарэйшых фальклорных калектываў Рівненскай вобласці і працуе пры Люхчаньскім Доме Культуры. У студзені 1986 году 12 жыхароў вёскі сабралася на свята, каб паспяваць, прыгадаць даўнішнія люхчанскія песні і танцы.Першым кіраўніком гурту стаўся дырэктар вясковага Дому Культуры Анатолій Мисанець (Анатолій Мысанэць) – збіральнік палескіх традыцыйных абрадаў. У 1990 годзе калектыў атрымаў званне «Народнага аматарскага», а ў 2003 годзе кіраўніцтва ім пераняў на сябе Олексій Жабчик (Олэксій Жабчык). З 2012 году новай кіраўнічкай сталася Ірина Вагнер (Ірына Вагнэр), каторая была салісткай і адной з першых удзельніц гурту «Троян».

У рэпэртуары гурту больш за сотню украінскіх народных побытавых, вясельніх, абрадавых песняў, а таксама адбрададзеянняў: «Пов’язування намітки», «Люхчанські вечорниці», «Коровай», «Розплітання коси», «Веснянки» , «Щедрий вечір», «Жнива». Знаёшліся ў рэпэртуары і дзесяць лакальных танцаў:«Нарєченька», «Дрібна полька», «Краков'як», «Печонеє порося», «Оберек», «Тягучий вальс», «Падеспань», «Коробочка», «Хустина» і, натуральна, танец «Троян», ад каторага і пайшла назва калектыву.

Люхчанскія вясельныя абрады і побытавыя танцы ў выкананні гурта даўно ўжо сталіся вядомымі па-за межамі Рівненшчыны і ўвайшлі ў рэпэртуар шматлікіх фальклорных гуртоў Украіны. Неад'ёмнай часткай калектыву сталася капэля ў складзе гармонік і бубен. Гурт перадае свой досвед і маладому пакаленню – удзельнікам дзіцячага узорнага фальклорнага гурту «Оберіг», які таксама існуе ў Люхчы.

Гурт «Троян» з'яўляецца сталым удзельнікам вясковых, раённых і абласных фэстываляў, конкурсаў і святаў. Неаднаразова з поспехам прадстаўляў традыцыйную культуру Рівненскага Палесся на канцэртах у Нацыянальным Палацы Мастацтваў «Україна» у Кіеве.
 
Выбраныя выступы і ўзнагароды:
Агульнаукраінскі фэстываль «Таланти твої Україно» (Кіеў, 1999 г.);«Країна мрій» (Кіеў, 2004); Творчы вечар НіныМатвіенко «Заколядуймо разом» (Кіеў, 2006 г.);Агульнаукраінскі фэстываль вясельных абрадаў «Рожаниця» (2008р.), і інш.

Дыскаграфія:
1.Етнокультура Рівненського Полісся. Традиційна музика (4 CD) [Гуказапіс] / упарад. В. Ковальчук.– Кіеў:Україніка, 2009. CD-1 (Трэк – 20), CD-3 (Трэкі – 19 - 23);
2.Пісні Погориння. Етнокультурна спадщина Рівненського Полісся. Традиційна музика.Ч. І[Гуказапіс].– Кіеў: Етнодиск, 2004. (Трэкі – 23-24,31-33).

Бібліяграфія:
Зіронька ясна на небі сяє: Колядки та щедрівки, записані Віктором Ковальчуком.– Рівне: ГТ «Світоч», 1993. – 80 с.
А вже весна скресла: Веснянки, записані на Рівненському Поліссі. – Рівне: Державне редакційно–видавниче підприємство, 1993. – 84 с.
Календарно–обрядові пісні Рівненщини: навч. посіб. з фольклору для загальноосвітньої школи. – Рівне: Державне редакційно–видавниче підприємство, 1994. – 102 с.
Співає«Веснянка»: Календарно–обрядові та позакалендарні пісні з репертуару зразкового фольклорного гурту «Веснянка» Палацу дітей та молоді м.Рівне. – Рівне:Володимирецька районна друкарня,1995. – 96 с.
Етнокультурна спадщина Рівненського Полісся / рэд.–упарад. В. П. Ковальчук. – Вып. 3. – Рівне: Перспектива, 2003. – 135 с.
Ковальчук В.Народна музика Рівненського Полісся: Обрядові пісні / рэд. Ю.П.Рибак. – Рівне: Волинські обереги, 2008. – 188 с.:
з ілюстр.,нот., CD.
Етнокультурна спадщина Полісся / рэд.–упарад. В. П. Ковальчук. – Вып. 6. – Рівне: Перспектива, 2005. – 200 с. : з ілюстр., нот., CD
Етнокультура Рівненського Полісся/рэд.–упарад. В.Ковальчук. – Рівне: ПП ДМ, 2009. – 378 с.:з іл.,нот.
 
Архівы:
Фонды Этнакультурнага цэнтру Рівненскага гарадзкога Палацу дзяцей і моладзі (г.Рівне, вул.Князя Володимира, 10).

Матэрыялы ў Сеці
ве:

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.