muzyka polesia

“Палескія напевы” Новае Палессе



 
 
Фальклорна-этнаграфічны гурт "Палескія напевы”,
Удзельніцы:
Ласіцкая Надзея (1939),
Бялоцкая Аляксандара (1938),
Светава Марыя (1953),
Баравая Валянціна (1948),
Дрынеўская Марыя (1948),
Янкавец Марыя (1949),
Радке Надзея (1951),
Кужэлевіч Надзея (1952),
Велосская Любоў (1956),
Палын Ніна (1955).
 
     Гурт быў створаны пры сельскім Доме культуры ў 2000 г. Аснову гурта ўтварылі выдатныя спявачкі, носьбіты мясцовай выканальніцкай манеры, захавальніцы рэпертуару, гэта Ласіцкая Надзея і Бялоцкая Аляксандара. Але ж і маладзейшыя спявачкі прыйшлі ў гурт кожная са сваімі песнямі, якія перанялі ад бабуль і матуль. У вёсцы захаваліся некаторыя старажытныя абрадавыя комплексы, суправаджаемыя спевамі, адзін з якіх быў зафіксаваны ў дакументальным фільме "Грамніцы на Палессі” ( Крук Янка, 2004г.).
Вянок карагодных песень, летнія, жніўныя, шчадроўскія, вясельныя, песні з "падводам”, балады, прыпеўкі – гурт прадстаўляе ўвесь жанравы спектр песеннай культуры Палесся.
Мясцовы стыль выканання традыцыйных абрадавых і пазаабрадавых песень аўтэнтычным фальклорным калектывам абвешчаны нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі і ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей.http://livingheritage.by/nks/

Дыскаграфія:
- Дыск да 6-га тома серыі ”Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Гомельскае Палессе”, Мн, "Вышэйшая школа”, 2012. Запісы Мазюк Ірыны:
Із суботонькі на недзеленьку годзіна.(вясельная песня, як каравай пякуць, запіс 2009 г.)Ой, там за бором брала дзеўка лён.(Як лён бяруць, спяваеЛасіцкая Надзея, запіс 2004 г.)Чырвона каліна дай од сонца зов’яла(спяваюць у любы час, запіс 2009г).Волы мое, половые(спяваюць у любы час,Ласіцкая Надзея, запіс 2004 г.)
PL | BY | UA

Share on Google+

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.