muzyka polesia

Провады русалак



 
 
Провады русалак, «русалки проводити»
 
 О. Нагорнюк

Абрад быў і ў пэўным сэнсе яшчэ існуе ў паўночна-усходняй частцы Сярэдняга і паўночнай частцы Усходняга Палесся ( паўночная Кіеўшчына, паўночная Чарнігаўшчына, Сумшчына), а таксама ў Беларусі на украінска-беларуска-расійскім памежжы. Звязаны ён з палесскімі ўяўленнямі аб русалках, як аб звычайных людзях, незалежна ад узросту і полавай прыналежнасці, каторыя нараджаліся і паміралі на Троіцу альбо на русальным тыдні.
       Русалкі, ва ўяўленнях палешукоў, у выглядзе пары ці як звычайныя людзі (але апранутыя пераважна ў белую вопратку) выходзілі з магіл на могілках і жылі ў жыце, якое акурат дазравала той парою, а таксама ў лесе, побач з вадаёмамі. Таму ў той час людзі намагаліся не хадзіць у лес, па жыце, не купацца ў рэчках і вазёрах, каб «русалка не залоскотала» («каб русалка не заказытала»). У некаторых мясцовасцях лічылася, што русалкі жывуць і ў лісцях клёну, бярозы, татарскага зелля, якімі ўпрыгожвалі хату і падворак на Троіцу, верылі, што троіцкае зелле абароніць хату ад русалак, але адначасова з тым, што русалкі «гойдаюцца» у тым зеллі. Праз тыдзень пасля Троіцы у панядзелак ладзілі «Розирги» – абрад провадаў русалак на могілкі. Скончыўшы працы па гаспадарцы ўвечары, кабеты збіраліся некалькімі гуртамі ў адзін вялікі, неслі з сабой вянкі з бярозавых голак, спяваючы спецыяльныя «русальныя» песні, ішлі на могілкі. Мужчыны на самых могілках альбо на ўваходзе да іх раскладалі вагні альбо ставілі высокія смолавыя жэрдзі з накручанай бярозавай карой. Працэсія абыходзіла цэлыя могілкі альбо магілы тых, каго лічылі русалкамі, вешалі вянкі на крыжы русалак, перакочваліся праз магілы «щоб спина не боліла» («каб спіна не балела»). Вяртаючыся з могілак, бралі з сабою вянкі і потым кідалі іх на гарод «щоб капуста родила» («каб капуста ўрадзіла»).
     Абрад і яго музычныя складнікі даследавалі этнамузыколагі яшчэ да Чарнобыльскай аварыі, асабліва Евген Ефремов (укр. Євген Єфремов),пазней, ужо ад чарнобыльскіх перасяленцаў, каторыя жывуць у в. Гавроншчына Макарівскага р-ну, былі зробленыя відэафіксацыі абраду групай кіеўскіх этнолагаў пад кіраўніцтвам Ростыслава Омэляшка (укр. Ростислава Омеляшка),пазней – польскім мастаком і этнографам Анджэям Бенькоўскім ( пол. Andrzej Bieńkowski).
 
Записано О. Нагорнюком від Синяченко Катерини та Сидоренко Поліни (переселенців з с. Річиця кол. Чорнобильського р-ну), у с. Гавронщина Макарівського р-ну Київської обл. 

Бібліяграфія:
Єфремов Є. Русальні пісні на Київському Поліссі / Є.Єфремов // Полісся: мова, культура, історія: Матер. міжнар. конф. – Київ, 1996. – С.404-411.
Коропніченко Г. М. Пісні весняно-літнього циклу на Київщині: ареальне роздоріжжя / Г. М. Коропніченко // Проблеми етномузикології : наук. зб. / НМАУ. – Київ, 2014. – Вип. 9. – С. 39–63.

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.