muzyka polesia

“Жураўка” в. Псышчава (



 
 
Народны фальклорна-этнаграфічны гурт "Жураўка”в. Псышчава (Закалле)

     Гурт заснаваны пры Сельскім доме культуры ў 1975 г., у 1992 годзе прысвоена званне "народны”. Кіраўнік-заснавальнік – Басько Кацярына.
Рэпертуар гурта надзвычай багаты, гэта каляндарныя, сямейна-абрадавыя, "родынны”, лірычныя песні, духоўныя вершы.
 
Удзельніцы:
Басько Кацярына (1932), Малашчук Марыя (1930), Балюк Вольга (1935), Балюк Лідія (1937), Балюк Екатнрына (1941), Малашчук Марыя (1942).
 
З біяграфіі гурта:
1993 год – Рэспубліканскі фестываль "Беларуская полька” (Чачэрск). 1995 год – Рэспубліканскі фестываль "Галасы Палесся” (Іванава).
1998 год – міжнародны фестывль народнага танца "Палесскі карагод” (Пінск).
2000 год – Рэспубліканскае свята беларускага пісьменства і друку (Пінск).
2008 год – ІІІ Рэспубліканскі этнаграфічны канцэрт "Фальклор беларускай глыбінкі” (Мінск).
2007-2012 гады – рэгіянальнае фальклорнае свята " Фальклор без межаў”.
2008-2012 гады – рэгіянальнае свята "Мотальскія прысмакі”. Гурт здымаўся для цыкла тэлевізійных перадач "Запрашаем на вячоркі” з абрадамі "Хатняя талака”, "Зажынкі”, "Росчэпыны”.
 
Дыскаграфія:
Аудыодыск да 4-га тома серыі ”Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Брэсцкае Палессе” (2008).
Ужэ літо й начынае (летняя песня), запісала Мазюк І .

PL | BY | UA

Share on Google+

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.