muzyka polesia

Барабан Адарка - лірніца



 
 
 Адарка Барабан
Украінская заходняпалесская лірніца 
 
Наталія Сэрбіна
 
      У вялікай колькасці украінскай этнамузыкалагічнай, гістарычнай і этнаграфічнай літаратуры аб лірніцтве знаходзіцца ў асноўным інфармацыя аб рэпэртуары і побыце. Даследчыкі заўважаюць, што лірніцтва, як і кабзарства, з'яўляецца феноменам мужчынскай выканаўчай культуры. Заўважыць, аднак, належыць, прысутнасць сведчанняў аб тым, што сярод лірнікаў сустракаліся і жанчыны – прынамсі, напрыканцы жывога існавання гэтай традыцыі, на мяжы к.XIX – пач.XXстст.Так, у палтаўскага этнографа Я.П.Забело знаходзяцца інфармацыі аб удзеле жанчын у «сліпецькому хорі» («хор сляпых»), у каторым адзін мужчына быў з лірай <1>. Сучасны гісторык і этнолаг В. Балушок у артыкуле «З життя кобзарів та лірників»<2>(«З жыцця кабзароў і лірнікаў» 2005 г.) зазначае: «Жанчыны сярод сляпых спевакоў былі выключэннем з правілаў. У прыватнасці, жанчыны-майстрыхі вядомыя сярод лірнікаў Жытомыршчыны». Аўтарка гэтага тэксту брала ўдзел у фальклорнай экспедыцыі пад кіраўніцтвам М. Хая на Валынь (1995г.), дзе была запісаная сляпая спявачка псальмаў, каторая вандравала і зарабляла спевам на жыццё.
      Аб існаванні жанчын, што зваліся «стихівничими», узгадвае ў сваёй манаграфіі В. Кушпет <3>. Такім чынам, падагульняючы гэтыя дадзеныя, атрымліваем наступную класіфікацыю жанчын у лірніцтве:
1) «Старчихи» («Старчыхі»)альбо «стихівничі» («сціхоўніцы») - жанчыны, каторыя хадзілі без інструменту спяваючы псальмы.
2) Жанчыны, каторыя хадзілі разам са сляпцамі-мужчынамі і спявалі ў сляпецкіх хорах.
3) Жанчыны, што самыя (т.б. без гурту, проста з павадыром) хадзілі з ліраю.
4) Жанчыны, дзякуючы каторым да сённяшняга дня захаваліся лірніцкія напевы. Фактычна, гэта слухачкі лірнікаў, каторыя запомнілі іх песні і прыгадалі іх ва ўмовах экспедыцыйнага апытання. Этнамузыколаг О. Богданова стасоўна ў такіх выпадках ужывае тэрмін «пасивна традиція» («пасіўная традіція»).
Яшчэ К. Квітка ў сваёй працы «Професіональні народні співці й музиканти на Україні» («Прафесійныя народныя спевакі і музыкі на Украіне»), настойваў на тым, што найпрыгажэйшыя захаваныя думы трэба шукаць не ў кабзароў, а сярод лірнікаў; перадусім, сярод лірнікаў, што спявалі без суправаджэння, а навіть старчих(нават старчых)[курсіў мой – Н. С.]<4>».
       На сённяшні дзень мы ня маем запісу лірніцкіх песняў ад старчых. Хіба што некалькі ў вядомым зборнікуП. Демуцкага, але і там зазначана, што спявала дзяўчына (т.б. не сляпая і ня старчыха, а тая, што запомніла лірніцкую песню).Тым прыемней было мне ўжо ў XXI-м стагоддзі знайсці ўзгадку аб сапраўднай лірніцы з Заходняга Палесся, каторая хадзіла спяваць у 1910-1930-х гг. па Зарічнэнскім раёне Рівнэншчыны і па Пінскім у Беларусі. Інфармацыі аб яе жыцці я атрымала падчас экспедыцыі 2011 году, пры размове са 100-гадовай кабетай, што свайго часу была правадыркай сваёй маці- «сліпчихи» («сляпчыхі»).
 
 
 
Фота 1. Царква св. Мікалая ў в. Дружылавічы, дзе спявала лірніца. Пабудаваная ці то ў 1666 г., ці то ў 1777 (інфармацыі разыходзяцца). Фатограф Мыкола Сэмыног.
 
 
      Маці апавядачкі, Адарка Іванаўна Барабан5(год народжання ўсталяваць пакуль што не атрымалася – 18..- 1950 (1952) нарадзілася ў вёсцы Боўшава каля Пінску (сёння Беларусь) у сям'і малазаможных сялянаў. У трохгадовым узросце, гуляючы з дзецьмі, страціла зрок. Спяваць Адарка пачала ў царкве вёскі Дружылавічы (таксама Беларусь), пераймаючы песні ў царкоўнага старосты - «дядька Андріяна».У той жа вёсцы яна і вянчалася, пабраўшыся з украінцам Іванам. У дзявоцтве Адарка набыла ліру ад беларуса і пачала хадзіць па вёсках. Ад каго яна набыла ліру ды навучылася граць, дачка ня ведае. На ўсе мае неаднаразовыя намаганні высветліць, дзе маці спявала – на базарах, па вёсках ці яшчэ дзе – Ольга Іванаўна адпавядала, што маці сядала пад «воротами монастиря». Аднавяскоўцы звалі яе «слепá» («слэпа»)альбо «сліпчиха» («сліпчыха»); яе адзіную дачку – «Слепчишина Оля» («Слэпчышына Оля»). Інструмент па-мясцоваму назыввал «лера»;дочка кажа, што ён быў вялікі і лёгкі. Пасля смерці маці ліра знікла: «Жиди вкрали!» («Жыды скралі!»)
       Для сваіх вандровак Адарка брала за павадыроў сваю дачку альбо іншых вясковых хлопчыка ці дзяўчынку. Спявала лірніца сольна, бяз дапамогі маленькіх суправаджаючых. Апраналася лірніца так, як іншыя простыя сяляне, згодна з мясцовымі традыцыямі вопраткі – у кашулю, «сподніцу», палатняную намітку. Хадзіла найчасцей басая – зрэдку ў пасталах. Людзі дзякавалі за спеў хто грашыма - «давали по п’ять копійок» («давалі па пяць капеек»), хто ежай: «гречку, овес давали» («грэчку, овэс давалы»). На пытанне ці людзі не абражалі яе маці, жанчына сказала: «Та вона ж каліка – хто ж обіжатиме?» («Дык яна ж калека- хто яе абражаць будзе?»). Аб стаўленні міліцыі да спеву маці Ольга Іванаўна адпавядала: «Міліція не чіпала. Польська міліція… її мало було» («Міліцыя не чапала. Польская міліцыя...яе мала было»). Тым ня менш, узнадваючы аб іншых сляпых спеваках, яна распавяла, што мужчыну, які спяваў у Пінску песню аб Амэрыцы (яўна пазнейшага паходжання), арыштавалі.
     Хадзіла лірніца па Беларусі і некаторых вёскаха Зарічнэнскага раёну Рівненскай вобласці. Зімою і ў жніво не зарабляла, а заставалася дома.Дачка лірніцы (нар. 1910 г.) пачала хадзіць разам з маці ад свайго 8 году ажно да замужжа ў 1929 годзе.
 
 
Фота 2. Дачка лірніцы Ольга Іванаўна Барабан. Фатограф Мыкола Сэмыног.
 
     Рэпэртуар.
«Я все пам’ятаю, що мати співала; мо’, пісень сто було, мо’, больш…» («Я ўсё памятаю, што маці спявала, мо песень сто было, мо больш...»). Ольга Іванаўна сама непісменная, як і маці; зрок пагоршыўся толькі ў апошнія гады. Нягледзячы на ўзрост, песні памятае добра; прыгадала нават лірычныя песні сваёй бабулі Ярыны. Відавочна, лірніца Адарка, маючы «школу» царкоўнага спеву з творамі хрысціянска-рэлігійнай тэматыкі, была вельмі набожнай і свядома не захацела ўводзіць у свой рэпэртуар іншыя жанры. Апроч таго, факт месца яе спеву - амаль выключна пад цэрквамі і кляштарамі, сведчыць аб тым, што іншы рэпэртуар у такіх абставінах быў бы недарэчны. Мы распытвалі аб наяўнасці ў рэпэртуары гістарычных жанраў, танцавальных мелодый, частушак – і на усё атрымалі адказ: «ні».«Тілько пісні церковниє сповала», «церковниє, святиє»; «вона для себе» («не». « Толькі песні царкоўныя спявала», «царкоўныя, святыя», «яна для сябе»).
      Адзіным выключэннем ад суворых прынцыпаў лірніцы можна лічыць лірычную песню аб косары, катораму жонка зварыла абед з порахам і камянямі. Цікава было б даведацца, як маці сама пад ліру спявала: ці гэта было падобнае да мужчынскай манеры спеву, ці ўсё ж такі было жаночай сялянскай манерай. Дачка Адаркі казала, што маці спявала нізкім голасам.Такім чынам, рэпэртуар лірніцы Адаркі Іванаўны складаўся з псальмаў. Яе дачка ўзгадала толькі некаторыя– «Про Веліяна і Лазара», «Сирітку» і аб двух параненых братах-ваярах. Узгадала яшчэ псальм аб Пачаеўскай Божай Маці – як яе «турки-татари зруйнували». Але толькі пачатак тэксту, без напеву.
      Цікава, што выкананы Ольгай Іванаўнай пасальм (тэкст распаўсюджаны на тэыторыі Украіны і Расіі) аб двух братах – багатым і бедным, дзе багаты жывучы ня хоча дапамагчы беднаму, а на тым свеце просіць яго падаць вады, бедным братам багатага Лазара ёсць Веліян. Раней нам не сустракалася такое імя, таму мы адшукалі дзеля яго тлумачэнне. У Старым Запавеце ёсць імя Веліал (у Новым Запавеце – Веліар), Беліал, Веліар – у Бібліідэманічная істота, з іврыту – чалавек, каторы не падпадкарадкаваўся Богу. Відавочна, пры тлумачэнні гэтае імя было ўспрынятае як імя ўласнае. Яшчэ адно з тлумачэнняў – той, хто супраціўляецца ўстаноўленаму законам парадку альбо рэлігійнаму аўтарытэту. За Бракгаузамі Ефроном, «Нечестиві, беззаконні люди біблейською мовою часто звуться синами Веліала. Так, у Второзаконні (XIII, 13) в російському перекладі терміном «нечестиві люди» переданий саме єврейський вираз «сини Веліала»» («Нячысцівыя, беззаконныя людзі біблейскай мовай часта завуцца сынамі Веліала. Так у Паўтораным Законе (XIII, 13) у рускім перакладзе тэрмінам «нечестивые люди» перададзены сам яўрэйскі выраз «сыны Веліала»»). З досведу нашай збіральніцкай практыкі мы ведаем, што незразумелыя словы, назвы, імёны ў вясковым асяроддзі часта перакручваліся. Таму ня дзіўна, што «Веліал» мог стацца «Веліянам» - падобным па гучанні да звычайных у той мясцлвасці імёнаў Андріян, Омэлян і г.д.
      З вышэйузгаданых псальмоў найразборлівей Ольга Івнаўна заспявала псальм аб двух братах; далучаем аўдыё ў выкананні Наталлі Сэрбінай.
 
Прамова пасля спеву.
Пасля спеву лірнікі чыталі малітву альбо пераказвалі свае пажаданні тым, хто іх слухаў. Адзін з такіх варыянтаў пажаданняў мы запісалі ад дачкі лірніцы (іх прамаўляла яе маці):
Щоб вашії очі світили,
Щоб вашії ручки робили,
Шоб вашії ноги ходили
По білому світі, по тихому літі,
По ясному сонейку
Красовалися й розвивалися,
Дай Боже Вам довгого віка,
й довгого віка, й довгого віка,
Доброго здоров’я, й доброго здоров’я, й доброго здоров’я.
І Господи, не откажи, якій людині здоров’ям награди,
І довгим віком.
 
(Каб вашыя вочы свяцілі,Каб вашыя ручкі рабілі,Каб вашыя ногі хадзілі,Па беламу свеці, па ціхаму леці,Па яснаму сонейку, Красаваліся і развіваліся,Дай Божа вам доўгага веку, й доўгага веку, й доўгага веку,Добрага здароў'я, й добрага здароў'я, й добрага здароў'я,І Госпадзі, не адмаўляй, якога чалавека здароў'ем узнагародзьІ доўгім векам).

      Як ужо ўзгадвалася раней, лірніца памёрла на пачатку 1950-х гг. І была пахаваная сваякамі ў вёсцы, дзе жыла апошнія гады. Магіла яе простая, са звычайным драўляным крыжом.Такім чынам, ва украінскай лірніцкай традыцыі жанчыны-лірніцы ўсё ж такі былі і выконвалі сваю пачэсную місію. Артыманыя аўтаркай дадзеныя дапоўнілі вобраз палескага і агульнаукраінскага лірніцтва.

 

<1> Забело Я. П. Опыт исследования Украинских крестьянских ярмарок. Описание Лубенской Покровской ярмарки 28-го сентября – 2-е октября 1891 года. – Полтава, 1892. – 38 с.

<2> URL.: http://ridnaukraina.com/view.aspx?type=news&lang=1&nid=208&id=126

<3>  Кушпет В. Старцівство: мандрівні старці-музиканти в Україні (XIX – поч. ХХ ст.): Наукове видання. – К.: Темпора, 2007. – 592 с. с.18.

<5>  К.Квітка ў сваёй працы «Народні співці…» піша, што вясковыя музыканты часта мелі «музычныя» прозвішчы, але ўзгадак аб тым, што сваякі лірніцы былі музыкамі мы не атрымалі. Магчыма, Ольга Іванаўна проста ня памятае гэтую інфармацыю.


PL | BY | UA

Share on Google+

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.