muzyka polesia

Хомич, Гарасим



 
 
 Гарасим Карпович Хомич
(Гарасым Карповыч Хомыч)
1944 г.н.

     Вядомы зараз на Палессі як адзін з некалькіх мужчынаў, якія ўмеюць рабіць дудкі-выкруткі, памятае даўнішнія «борові» мелодыі і песні, спявае разам з жанчынамі з вясковага гурта.

Нарадзіўся ў вёсцы Пэрэброды Дубровыцкага раёну Рівненскай вобласці. Сям'я спевака перажыла трагедыю падчас ІІ Сусветнай вайны – загінулі дзед, баба, «2 дядьки по 16 – 17 год та 2 тьотки до 10 год» («2 дзядзькі па 16-17 годы і 2 цёткі да 10 год»). Група нямецкіх жаўнераў абедала ў клуні Хомычаў, адзін з іх выпадкова пакінуў там кулямётную стужку. Калі немцы пачалі паліць вёску (каб пазбавіць савецкіх партызанаў магчымасці браць харчаванне і базавацца), патроны ў стужцы пачалі выбухаць і немцы абвінавацілі сям'ю ў павязаннях з партызанамі ды спалілі разам з сядзібай. Бацьку і маці Гарасыма атрымалася выратавацца. Рэшткі загінуўшых пахаваныя на могілках, на магіле стаяць два вялікія драўляныя крыжы, на рамёнах каторых вырубаныя па два маленькія крыжыкі – сымбалізуюць дзеда, бабу ды маладых дзядзькаў і цётак.

Гарасым Карповыч скончыў 7 класаў школы і пайшоў служыць у войска. Адслужыўшы ў Жытомыры і Новоградзі-Валынскаму сувязным у танкавай частцы, потым працаваў 2 гады ў Пэрэбродах трактарыстам, а пазней – ляснічым. «Коло батька» («Пры бацьку») навучыўся рабіць печы і грубкі, зрабіў «дє-то больш за дваццать печей, а грубей большей зробів» («дзесці больш за дваццаць печак, а грубак больш зрабіў»). Трымае пчолы ў драўняных калодах ля хаты і на дрэвах на хутары за вёскай.

Баба Гарасыма і маці Івана Пэтровця «Бондарка» былі роднымі сёстрамі. Бондарко і навучыў Гарасыма рабіць дудкі і граць на іх.«На дудку почав грать, як худобу пас, у 4-ий, мо, клас ходів, начав пасті худобу. Займалі людскую худобу, за літо пасеш, а пуд жита давалі – 16 кілограм. На тиждень 2 рази в школу ходілі - трудно було жить, треба було віживать, нігдє не було магазінув, от як розживаліса посля войни. Разом з Бондарком паслі товар, коло його і навучивса (робити дудки). Батька брат звавса Гарасім, то тоже грав на дудци хороше» («На дудцы пачаў граць, як скаціну пасвіў, у 4-ы мо клас хадзіў, пачаў скаціну пасвіць. Наймаліся людзям скаціну пільнаваць, лета папасеш, а пуд жыта давалі -16 кілаграмаў. На тыдзень 2 разы ў школу хадзілі – трудна было жыць, трэба было выжываць, нідзе не было крамаў, от як разжываліся пасля вайны. Разам з Бондарком паслі тавар, каля яго й навучыўся (рабіць дудкі). Бацькаў брат зваўся Гарасім, то тожа граў на дудцы хораша»).

Жонка Гарасыма, Марына Павлівна (1942 – 2013 гг.), таксама добра спявала, за што яе на вёсцы празвалі «Зыкіна» (прозвішча папулярнай савецкай спявачкі).
Гарасым ужо ня ходзіць за таварам (ня пасвіць скаціну), але часта выяжджае ў лес у пошуках загатовак для дудак-выкрутак, грае на сваё задавалненне, прыгадваючы даўнія час і колішніх музыкаў.
У 90-х гг. запіс спеву і найграння на дудцы-выкрутцы Гарасыма зрэалізавала этнамузыколаг Ірына Клімэнко.

На фота:
ГарасымКарповычХомыч грае на дудцыпадчас выпасу скаціны, 2007 г., фота О. Нагорнюка
Відеа: вырабленне дудкі-выкруткі, 2007 г. 

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.