muzyka polesia

Сустрэча вясны на Благавешчанне



 
 
Маргарыта Скажэнык

(па матэрыялах з в.Осівка, Емільчынскага раёну, Жытомырскай вобласці)

     У традыцыйнай культуры украінцаў і беларусаў пачатак вясны знаменаваўся выконваннем абрадавых песень - «вяснянак». Даўней прыход вясны вызначалі па зменах у прыродзе: «Як сніг розтає́» (Як снег растане). Спачтаку маглі спяваць у хаце, а ўжо пазней – на вуліцы<1>:«Спочатку в хаті співаєм, як пражу прадем, а потім– голосно на вулиці» (Спачтаку ў хаце спяваем, як пражу прадзем, а потым – гучна на вуліцы)<2>. Паступова выпрацавалася традыцыя дастасоўваць першы выхад з песнямі на вуліцу да розных царкоўных святаў. На поўначы Жытомырскай вобласці (Сярэдняе Палессе) такім святам найчасцей было Благавешчанне (7 красавіка)<3>.
     Благавешчанне ў народзе было асабліва шанаванае. У гэты дзень забаранялася рабіць якуюкольвек працу, каб не наклікаць засуху альбо град, а разам з тым і неўраджай. У той жа час спяванне вяснянак на вуліцы ня толькі пахвалялася, але і было абавязковае:«Сьонє Благовєщеньє. Господь подаў, поблагословив – ожіває всякій корінчик. Великій празник! Сьогодні даже пташка гніздá не в’є! І діўка косú не плете. І даже в пеклі не мучають – всі прáзнують. Сьогонні первій день і веснянку можна на дворé. До цього можна було в хати спевать, а на дворе– нє» (Сёння Благавешчанне. Гасподзь даў, паблаславіў – ажывае ўсялякі карэньчык. Вялікае свята! Сёння нават птушка гнязда ня ў'е! І дзеўка касу не пляце! І нават у пекле ня мучаюць – усе святкуюць. Сёння першы дзень і вяснянку можна на двары. Да таго можна было ў хаце спяваць, а на двары – не)<4>.
       На думку даследчыкаў, гук (у дадзеным выпадку – гучны жаночы спеў у высокім рэестры) надзяляўся магічнымі ўласцівасцямі – спрыяў прабуджэнню прыроды пасля зімовага сну (у той час, як заўчасны спеў мог парушыць натуральную прыродную хаду падзей) (3,с.30–35). Паказальнай тут ёсьць цытата, якую падае Тетяна Агапкіна: «На Благовєщєннє так встрєчаєм ве́сну, а до того не маєш права спевать на дворє» (На Благавешчанне так сустракаем вясну, а да таго ня маеш права спяваць на двары)<5> (2, с.8). Выкананне вяснянак негубляла свайго магічнага прызначэння і ў пазнейшым каляндарным часе. Так, у вёсцы Жубровычі Олэвськага раёну спеў вяснянак на Вялікдзень жанчыны пракамэнтавалі наступным чынам: «Треба весну пробуди́ти» (Трэба вясну абудзіць)<6>.
     Нават на пачатку ХХІ ст. вяснянкі на поўначы Жытомыршчыны можна было запісаць практычна ў кожнай вёсцы (што праўда, толькі ад кабет 1930-1940-х гг.н.). Пры гэтым, ужо мала хто памятаў аб абрадавых дзеяннях, якія даўней рабіліся падчас гукання вясны. Таму, цяжка недацаніць запісы ў вёсцы Осівка Емільчынськага раёну, жыхаркі каторай ня толькі дэтальна распавялі, але і паказалі абрад сустрэчы вясны, каторы быў запісаны на відэа Олегам Коробовым і аўтаркай <7> красавіка (на самое Благавешчанне) 2006 году. Абрад паказалі чатыры жанчыны (суседкі), каторыя нарадзіліся і ўсё жыццё пражылі на адной вуліцы: Ермолын Марія Корнійовна (1931г.н.), Аврамэнко Ольга Яківна (1930 г.н.), )Сэргэйчук Надія Прокопівна (1938 г.н.) і Рузіч Ольга Іванівна (1947)
 
 https://youtu.be/EDU2xd_bRvM 
 
      Апроч спеву абрад сустрэчы вясны прадугледжваў распальванне пры браме рытуальнага вогнішча з мінулагодняй саломы: «Як колись нишиє матирє́ пали́ли [вогонь], віходили в пе́рвий день, на вє́сну, і співали. Так ми і пошли́ по ї́хніх ступеня́х. Війшлі ми на одвір, запалили огонь, начинаєм спевать» (Як некалі нашыя мацяры палілі [вагонь], выходзілі ў першы дзень, на вясну і спявалі. Так мы і пайшлі па іх слядох. Выйшлі мы на двор, запалілі вагонь, пачынаем спяваць). Вагонь выконвае ня толькі ачышчальную функцыю, але й нясе ў сабе вобраз цяпла, сонца, якога так чакаюць пасля халоднай зімы. Узгадкі аб рытуальных вогнішчах пад чам раннявясенніх абрадаў зафіксаваныя ў розных фалькорных традыцыях Палесся, што нават адлюстравалася ў лакальных назвах: «гріти весну», «палити весну», «палити веснянку» (3; 6; 10).У традыцыях паўночнай Жытомыршчыны вагонь таксама фігуруе ў купальскай абрадавасці, калі спальваюць рытуальнае дзераўца – «купайло» (9), пад час вясельнага абраду – пры браме свякрухі, калі малады вяртаецца дадому з жонкаю.
Паводле ўзгадак, абрадавыя дзеянні адбываліся аднаго дня, аднак вяснянкі гучалі кожнага вечара цягам некалькіх месяцаў, ажно да лета (тады на змену вясеннім мэлодыям прыходзілі купальска-пятроўскія і жніўныя). У традыцыі вёскі Осівка ўсе вяснянкі выконваюцца на адзін і той жа напеў (змяняюцца толькі словы песень). Трывалае выкананне вяснянак, каторыя гучалі як у абрадавых, так і ў пазаабрадавых сытуацыях, абумовіла шырокую амплітуду сюжэтаў з разнастайнай тэматыкай.
У традыцыі тых вёсак, дзе раннявясновыя абрадавыя дзеянні даўно забыліся, усё рытуальнае напружанне пераклалася на музычны кампанент. Дзякуючы формульнасці вясновых напеваў (у іх падставах ляжаць сталыя рытмамэладычныя структуры) ды яскрава абрадавай манеры іх выканання (каторая палягае на інтэнсыўным гучанні жаночых галасоў у высокім рэестры, часта на гуканні), гэтыя мэлодыі набылі безумоўную знакавасць, выступаючы гукавым маркерам вясновага каляндарнага сэзону.
 
<1> Цытаты (экспэдыцыйныя інтерв'ю) прытачаюцца мовай арыгіналу з захаваннем дыялектных асаблівасцяў.
<2> Вёска Сэрэды, Емільчынскага раёну, Жытомырскай вобласці. Запіс аўтаркі 1998 году ад Волошчук Маріі Йосыпівны 1919 г.н.
<3> У гэты дзень арханёл Габрыэль абвясціў Дзеве Марыі «благую весьць» (добрую навіну) аб нараджэньні ў яе Божага Сына.
<4> Вёска Осівка, Емільчынскага раёну, Жытомырскай вобласці. Запіс аўтаркі і О.Коробова ад Ермолын Маріі Корнеевны (1931 г.н.) і Аврамэнко Ольгы Яківны (1930 г.н).
<5> Вёска Чэрвона Волока, Лугчынскькі раён, Жытомыркая вобласць.
<6> З экспэдыцыйнай практыкі Ірыны Клымэнко, 1990-я гг. 


Маргарыта Скажэнык, Кіеў
– кандыдатка мастацтазнаўства,
старэйшая навуковая супрацоўніца Праблемнай навукова-даследчыцкай
лабараторыі этнамузыкалогіі Нацыялнальнай музычнай акадэміі Украіны ім. П.І. Чайкоўскага,
дацэнтка кафедры фальклору
Кіеўскага нацыянальнага унівэрсытэту культуры і мастацтва. 
 

 
Крыніцы:
1. «Антоніна Матвієнко співає веснянки і петрівки.»Рэдактар М.Кузик. Бязанатацыї. «Мелодія», 1980. (1 грампл. 175 мм стерео 33 1/3 , 13′19″, 10 утвораў).
2. АгапкинаТ. Звуковой образ времени и ритуала (на материале весенней обрядности славян). Мир звучащий и молчащий. Семиотика звука в славянской народной традиции. Москва: Индрик, 1997.
3. Агапкина Т. Этнографические связи календарных песен. Встреча весны в обрядах и фольклоре восточных славян. Москва: Индрик, 2000. 336 с.
4. Єфремов Є. Веснянки. Історія української музики. Том1. Від найдавніших часів до ХVІІІ. Кн1. Народна музика. Редкол. тому О.Ю. Шевчук, О.П. Прилепа та ін. Київ: ІМФЕ, 2016, с. 56–73.
5. Єфремов Є. Музика і ритуал: взаємокоординація звуковисотних чинників та виконавської стилістики в обрядових піснях Центрального Полісся. Студії мистецтвознавчі. Число 4 (8). Київ: ІМФЕ, 2004, с. 50–57.
6. Клименко І. Веснянки Західного Полісся (весняні ритуали та пісні Південної Пінщини). Електронна версія на DVD до книги: Клименко Ірина, Мурзина Олена. Київська лабораторія етномузикології. 1992–2007. Київ: НМАУ ім. П.Чайковського, 2008. 153 с.
7. Народное музыкальное творчество (учебник). Отв. ред. О. А. Пашина. Санкт-Петербург: Композитор, 2005. 566 с.
8. Пашина О. Календарно-песенный цикл у восточных славян. Санкт-Петербург: Композитор, 2006. 280 с.
9. Скаженик М. Мелогеографічне вивчення Уборті: купальсько-петрівські наспіви та обряди. Проблеми етномузикології. Зб. наук. статей. Вип. 4. Упоряд. О. І. Мурзина. Київ, 2009, с. 154–175.
10. Скаженик М. Песни закликания весны на Среднем Полесье // Tradicija ir Dabartis. Tradition & Contemporarity: Mokslo darbai. Sud. R. Sliužinskas, H. Pshenichkina. № 12. Klaipėda, Klaipėdos universiteto leidykla, 2017 (у друці).
 
 

PL | BY | UA

Share on Google+

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.