muzyka polesia

Клетная; Спеўны гурт



 
 
Жаночая група: Вакульчык Вольга (1922), Русак Ганна (1925), Русак Надзея (1922), Русак Марыя (1904), Сліж Любоў (1933).
 
Мужчынская група: Карэнчук Аляксандр (1909), Масальскі Адам (1933), Сліж Адам (1930)
 

Спеўны гурт у сельскім Доме культуры в. Клятная быў заснаваны ў 1965 годзе. У 2000 годзе быў створаны Дом фальклора. У рэпертуары гурта песнi каляндарныя і сямейна-абрадавыя (выконваюцца ва ўнісонна-гетэрафонным стылі), пазаабрадавыя – у шматгалосным з "падводам”.
     Гурт з’яўляецца дыпламантам Усесаюзных фестываляў:
- Фестывль самадзейнай народнай творчасці (1977 г.);
- агляд калектываў народнай творчасці (1985 г.)
- Міжнародных фестываляў - "Руска зіма” на ВДНГ (Масква, 1987 г.)
- Інтэрнацыянальнай дружбы (Белгарад, Україна, 1987 г.)
- Рэгіянальнага фестывалю народнага танца "Палесскі карагод” (1998 г.) і інш.

Дыскаграфія:
1) 1981 - LP - Musical Folklore of the Byelorussian Polessye. Musical atlas.Paris: EMI/Odeon, 1981.
"Ходзіло-блудзіло семсот молойцов” (калядна гаспадару) "Колядо! Бегла колядка пэшком, пэшком!” (калядная) "Ох і дайтэ мне раду” (жніўная) "Накідай, матко, дрова"(вясельная) "Ой пойду я под ліпоньку" (вясельная)"Цьвіла-цьвіла чэрэмшына" (прымацкая) "Ох, выйду я на юлоньку, молода" "Iз далёкiх iз краёв” "Чарочка моя, срэбранаяПрыпеўкi пад гармонiк i бубен
 
2) Грампласцінка серыі «Музыкальное творчество народов СССР». Антология ВТПО «Фирма Мелодия», 1990 г., Всесоюзная студия грамзаписи. Экспедиционные записи фольклорной комиссии Союза композиторов Белоруссии 1960-1980 гг.
"Ох і дайтэ мне раду” (жніўная) "Колядо! Бегла колядка пэшко-пэшком” (калядная) "Росці, коровай, як ліпонька” (вясельная каравайная) "Не пужайцеся, сваты” (вясельная, як едуць у сваты) "Хвалівся коровай у пэчы” (вясельная каравайная) "А сваточкі, голубочкі, йідьтэ домоў” (вясельная)
 
3) Дыск да 4-га тома серыі ”Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Брэсцкае Палессе”, Мн, "Вышэйшая школа”, 2008. Вакульчык Алена (1922), (галоўная спявачка, зачынальніца), Русак Ганна (1925) Казёл Марыя (1935), Русак Анастасія (1940), Васюціч Любоў (1929). "Ой і дай, Божэ, лето” (летняя песня) "Выйду за ворітца – слёдкі знать” (вясельная песня) 
 
 Фільмаграфія:
"Палесскія калядкі” (1972), "Палескія вяселлі” (1986), "Крывыя вечары” (1990). Кінастудыя "Летапіс”, сцэнарЗінаіды Мажэйка.

PL | BY | UA

Share on Google+

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.