muzyka polesia

КОТ Улляна



 
 
КОТ Улляна Пэтрівна (нар. 26.10.1936 у в. Круповэ, Дубровыцкага раёну Рівненскай вобл.) – спявачка, майстрыха мастацкага ткацтва, Заслужаны майстар народнай творчасці УССР (1981г.).
     Працавала ў калгасе (1951-1979), пазней майстрыхаю мастацкага ткацтва Рівненскага камбінату народных промыслаў (1979–1985). У роднай вёсцы стварыла фальклорна-этнаграфічны гурт «Берегиня», каторым кіравала з 1985 па 1991г. ды дзіцячую фальклорна-этнаграфічную студыю «Серпанок» (1991–1996гг.).
      Маскоўская фірма «Мелодия» у 1982 годзе выдала плыту «Поет Уляна Кот», дзе змешчана 18 песень, запісаных ад спявачкі. Фалькларыст Кузьма Смаль у 2002-2004 гг. запісаў ад спявачкі 1050 песень (калядкі, шчадроўкі, вяснянкі, казацкія, рэкруцкія, жаўнерскія, сацыяльныя і сямейна-побытавыя, жартаўлівыя песні, балады, любоўныя песні), каторыя ўвайшлі ў зборнікі «Ой зозулько, сива пташко» (2005г.), «Ой та зацвіла червона калина» (2008г.), «Поліське весілля» (2011г.).
Запісы песняў Улянны Кот знаходзяцца ў фондах: радыё «Свабода», Украінскага радыё, Абласнога цэнтру народнай творчасці, Этнакультурнага цэнтру Рівненскага гарадзкога палацу дзяцей і моладзі і Кафедры музычнага фальклору Інстытуту мастацтваў Рівненскага дзяржаўнага гуманітарнага унівэрсытэту.

      Спяваць песні і ткаць «поліський серпанок»жанчына навучылася ад маці – Прыдюк Оксаны Фэдоровны (укр.Придюк Оксани Федорівни). Улляна Пэтрівна стварае тканыя рушнікі, абрусы, сурвэткі і вопратку. Яе творы - удзельнікі вялікай колькасці лакальных, дзяржаўных і міжнародных выставаў. Пэрсанальныя выставы Улляны Кот адбываліся ў Дубровыці (1967 – 2011гг.), Рівным (1980г.), Кіеве, Львове(1985г.). Тканіны, каторыя стварыла жанчына знаходзяцца ў музэальных калекцыях у Рівным, Кіеве, Львове, Маскве, а таксма ў музэальных і прыватных калекцыях Беларусі, Польшчы, Чэхіі, Славаччыны, Канады і ЗША.
СпявачкаУлляна Кот — унікальная з'ява ўкраінскай культуры ня толькі таму, што ў свае 80 гадоў яна трымае ў памяці больш за 1000 песняў, ведае да дробязяў палесскае вяселле і шматлікія каляндарныя абрады, што тканыя яе рукамі рушнікі зберагаюцца ў прыватных калекцыях і музеях па ўсім свеце, але і таму, што яна застаецца арганічным складнікам бязмежнага некалі архіпелагу аўтэнтычнай культуры, каторы неадваротна знікае пад хвалямі глабалізацыі.
 
Дыскаграфія:
1. « Поет Уляна Кот». Фірма «Мелодія». Москва,1982р.
2. Пісні Погориння. Етнокультурна спадщина Рівненського Полісся. Традиційна музика.Частина І [Звукозапис].– Київ : Етнодиск, 2004. (Трэк 10,15)

Бібліяграфія:
1. Позняк Н. ПіснітавишивкиУляниКот // НТЕ. 2004. № 3;
2. ПошивайлоІ. Тріумфнаціональнихкультур // ДТ. 2011, 8 лип.
3.«Берегиня» (К., 1991).
4. Ой були ми на весіллі / Запис, нотація мелодій та упорядкування Кузьми Смаля. - Львів «Кобзар». 2012, 180 с.5.Уляна Кот – майстриня, берегиня традиційної української культури/ред.-уклад.Б.Й.Столярчук. – Рівне:О.Зень, 2017. – 192с.
6.Вибрані пісні з голосу Уляни Кот.:Навчально-репертуарний збірник/Упорядкування Л.Д.Гапон. – Рівне,2006.-84с.
7.Столярчук Б.Й.:Митці Рівненщини. Енциклопедичний довідник. Перше видання. – Рівне. – Ліста.-1997.327с.
8. Зіронька ясна на небі сяє: Колядки та щедрівки, записані Віктором Ковальчуком. – Рівне: ГТ «Світоч», 1993. – 80 с.
9.А вже весна скресла: Веснянки, записані на Рівненському Поліссі. – Рівне: Державне редакційно–видавниче підприємство, 1993. – 84 с.
10.Календарно–обрядові пісні Рівненщини: навч. посіб. з фольклору для загальноосвітньої школи. – Рівне: Державне редакційно–видавниче підприємство, 1994. – 102 с.
11. «Співає Веснянка»: Календарно–обрядові та позакалендарні пісні з репертуару зразкового фольклорного гурту «Веснянка» Палацу дітей та молоді м.Рівне. – Рівне:Володимирецька районна друкарня,1995. – 96 с.
 
Узнагароды:
Залаты мэдаль ВДНГ СССР (Масква, 1984)
Лаурэатка шматлікіх рэгіянальных, Агульнаукраінскіх і міжнародных фэстываляў: радыёконкурсу «Золоті ключі» (1980–1993гг.), тэлетурніру «Сонячні кларнети» (1984г.),Абласной літэратурна-мастацкай прэміі ім. Б.Тена, Абласной мастацкай прэміі ім. Г. Леончук (2006г.).
 
Архівы:
Фонды Этнакультурнага цэнтру Рівненскага гарадзкога Палацу дзяцей і моладзі (г.Рівне, вул.Князя Володимира, 10),
Абласны цэнтр народнай творчасці (г.Рівне, вул.Драгоманова, 22),
Кафэдра музычнага фальклору Інстытуту мастацтваў Ріненскага дзяржаўнага гуманітарнага унівэрсытэту (г.Рівне, вул.Хвильового, 7).
 
 
      

    
 


PL | BY | UA

Share on Google+

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.