muzyka polesia

Іванава Слабада; Фальклорна-этнаграфічны гурт



 
 
"Журавінка” Фальклорна-этнаграфічны гурт вёскі Іванава Слабада,
 
Вёска Іванава Слабада здаўна славілася багаццем фальклорнай спадчыны, у 80-я гады ХХ стагоддзя ў вёсцы было шмат носьбітаў спеўных традыцый. Каб выявіць і падтрымаць гэтую з’яву, аддзел культуры Лельчыцкага райвыканкама у 1987 годзе заснаваў пры Слабадскім сельскім доме культуры фальклорны гурт "Журавінка”. Зачынальніцы і салісткі гурта – сёстры Марыя Маркевіч і Марыя Забаўка спяваюць у калектыве з дня заснавання і з’яўляюцца настаўніцамі малодшых спявачак. У 1990 годзе ансамблю было нададзена званне "Народны аматарскі калектыў”, а ў 2002 годзе рашэннем калегіі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь – ганаровае званне "Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”
 
Удзельнікі:
Марыя Маркевіч (1930), Марыя Баланчук (1933), Марыя Забаўка (1933), Яўгенія Забаўка (1937), Таццяна Юнчыц (1941), Ніна Шкарлінская (1942), Марыя Саколоўская (1946), Кацярына Баланчук (1945), Ніна Сасноўская (1948), Таццяна Прыходзька (1956), Галіна Акуліч (1961), Марыя Палуянава (1958), Карась Вольга (1960), Карась Рыгор (1959).
 

Фестывалі:
1990 год – здымкі на Рэспубліканскім тэлебачанні з элементамі вясельнага абраду ў праграме "Запрашаем на вячоркі”,
1995 год – з абрадам "Шчодрыкі”. 1991 г. – фестываль беларускага народнага танца "Палесскі карагод” (г. Пінск).
1991 г. – абласное свята фальклору і рамёстваў "Жыватворныя вытокі” (г. Гомель).
1993 г. – рэгіянальнае свята "Палесскія вытокі” (г. Мазыр).
1994 г. – І Міжнародны фестываль фальклору" (Пінск).
1998 г. – Міжнародны фестываль харэаграфіі "Сожскі карагод” (г. Гомель).
1998, 2001 гг. – Рэспубліканскае свята "Дажынкі – 98” (г. Нясвиж.),
"Дажынкі -2001” (г. Мазыр). 1998 г – фальклорнае свята "Песні роднага краю” (г. Астрог, Ровенская вобласць, Украіна).
2001 г. – II Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва "Берагіня” (г.п. Акцябрскі).
2004 г – Абласны фестываль народнай творчасці "Не старэюць душой ветэраны” (г. Гомель).
2005 г. – міжнародны фестываль народнага мастацтва "Вянок дружбы” (г. Бабруйск).
2010, 2012 гг. – I і II Рэспубліканскі фестываль этнакультурных традыцый "Покліч Палесся” (а/г Ляскавічы).
2004, 2006, 2008, 2011 гг. – I, II, III, IV рэгіянальны фестываль спеўнага мастацтва «Гэты дзіўны спеў – з глыбінь народных» (г.п. Лельчыцы).
2011 г. – фестываль "Песні балот” (Г. Люблін, Польша).
 
Дыскаграфія:
Дыск да 6-га тома серыі ”Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Гомельскае Палессе”, Мн, "Вышэйшая школа”, 2012. Запісала Мазюк Ірына у 2011 г.Ой, вол бушуе – весну чуе (вяснавая песня) В Чысты чэцьвер, повечэравшы (у Вялікі пост), спявае Юнчыц Таццяна Хадзіла галота да кругом балота (велікодная карагодная песня)А крывого танца (велікодная карагодная песня)Ой, посею канапелюшкі на высокой горэ (велікодная карагодная песня)Ці й у цебе, перэпёлко, да голоўка боліць (велікодная карагодная песня)Да подай, маці, ключы (карагодная песня, на Юр’я)Ой ты, дзевчыно, ты похучэе зелле (спявалі на Тройцу) Ой ты, ёлочко, борова (вясельная песня)Мне цепер маці трэба (вясельная, спявалі сіраце)Нашэ поле шырэй (вясельная, спявалі, як свечкі злучалі) Ой, запрагу сіву волы в ермо (спявалі ў бяседзе) Марыя Маркевіч, Марыя ЗабаўкаДа люлі-люлі, да ты ж, мое дзіцятко (калыханка) спяваеЮнчыцТаццянаА-а-ай, люлі (калыханка) спявае Сакалоўская Ганна



PL | BY | UA

Share on Google+

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.