muzyka polesia

Пэрэброды, cпевакi



 
 

Спевакі і спявачкі вёскі Пэрэброды
У Пэрэбродах на пачатку ХХІ ст. не было афіцыйнага «клубнага» гурту, які браў бы ўдзел у сцэнічных выступах. Але там былі цудоўныя таленавітыя спявачкі і спевакі.
       Этнамузыколагі рабілі запісы ў вёсцы яшчэ ў 60-я гг. ХХ ст., а пазней у 90-я. Экспэдыцыі пад кіраўніцтвам Ірыны Клымэнко (укр. Ірини Клименко) «адкрылі» свету шырока вядомых зараз ў асяроддзі аматараў народнага фальклору спевакоў як Надія Евсовыч (укр. Надія Євсович) і Іван Пэтровэць (укр. Іван Петровець). Ад 2002 году ў Пэрэброды рэгулярна прыяжджаюць збіральнікі фальклору з Польшчы (Яґна Кніттель і удзельніцы гурта «З дарогі») ды Кіева і Рівнага.
       За гэты час некалькі спевакоў і спявачак адыйшлі ў вечнасьць, але знаходзяцца ўсё новыя людзі, каторыя далучаюцца да гэтага нефармальнага гурту. Увага да іхняй песеннай спадчыны дазволіла «перазаладаваць» уласнае стаўленне да яе, як да ўжо забытага і неактуальнага. Пэрэбродаўцы неаднаразова выступалі на фальклорных фэстывалях у абласным цэнтры, Кіеве, Варшаве, Любліне.
     Хіба што, найбольш магічна заварожваючымі ў іх рэпэртуары з'яўляюцца «боровиє песні» - даўнішнія лірычныя песні, якія пераважна спяваліся ў лесе, пад час лясных працаў, працы на «нивках»-палёх, збіранні ягад. Лес, каторы і зараз ( не звяртаючы ўвагу на варварскія вырубкі і здабычу бурштыну) аточвае з усіх бакоў гэтую аддаленую вёску, яшчэ да нядаўна быў месцам, дзе праходзіла большая палова жыцця яго жыхароў. Як казаў Іван Пэтровэць: «У лєсі я свободний!»
 
Спевакі і спявачкі з Пэрэбродаў:
Анастасія ГрыгорівнаЧмунэвыч, 1932 г. н. – 2007 г.
Ганна Яківна Чмунэвыч, 1932 г. н. – 2010 г.
Іван Мыхайловыч Пэтровэць,1937 г. н. – 2007 г.
Іван Васыльовыч Пэтровэць, 1930 г. н. – 2014 г.
Анастасія МусіівнаЧмунэвыч, 1935 г. н.,
Надія ГрыгорівнаЕвсовыч, 1941 г. н.,
Раіса Філімонівна Пэтровэць, 1933 г. н.,
ОлэксандраВасылівнаЕвсовыч, 1938 г. н.
Марына Іллівна Хомыч, 1935 г. н.
 
Запісы зрэалізаваныя з 2002 па 2007 гады Ягнай Кніттэль, Мрнікай Валенко, Юстынай Пернік, Юріем Ковальчуком, Олэксіем Нагорнюком.

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.