muzyka polesia

Несцерук Фёдар, Мартынюк Сцяпан



 
 
 Несцерук Фёдар (1939). Гарманіст.
З дзяцінства грае на гармоніку, вучыўся у мясцовых музыкаў. У 80-я гады набыў баян, а з 2012 года вярнуўся да гармоніка. Шмат іграў на вяселлях, у рэпертуары - традыцыйныя танцы, вясельныя маршы, папулярныя песні. Працаваў спачатку кінамеханікам, потым пераваліфікаваўся ў чыгуначнага работніка. Ездзіў на будоўлю ў Сібір. Выступае на канцэртах разам са спеўнымі жаночымі гуртамі навакольных вёсак.
Удзельнічае ў мерапрыемствах Рэгіянальнага аматарскага аб’яднання "Музыкі Берасцейшчыны” (Белаазёрск (2015), "Мотальскія прысмакі” (2015), Опаль-2016), часта іграе у санаторыях Брэстчыны.
 
Публікацыі:
Радыёперадача «Беларуская этнафонія», канал «Культура», Тэлерадыёкампанія Беларусі.

Мартынюк Сцяпан (1945). Бубніст, спявак.
У маладосці на вяселлях працаваў у пары з гарманістам, ведае шмат народных песень. Бацька з Беларускага Палесся, маці родам з Украінскага, в Сварыны, Любашоўскі раён Валынсай вобласці. Бацька загінуў на вайне, у маці засталося пяцёра дзяцей. З 1987 года жыве у Драгічынскім р-не (спачатку ў вёсцы Галоўчыцы, зараз – у Свеклічах).

Сягоння Фёдар і Сцяпан часта іграюць і спяваюць па запрашэнні на мяцовых культурных мерапрыемствах, на прыватных святкаваннях у навакольных вёсках, Антопалі.  

PL | BY | UA

Share on Google+

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.