muzyka polesia

Міхаевіч, Міхаіл



Міхаіл Міхаевіч (1928) 
гарманіст, бубніст
 
Ніна Міхаевіч
(1938) – бубністка.
 
     Нарадзіўся Міхаіл у вёсцы Заплессе."Учывся сам од сыбэ, сам своім слухом пользоваўся, я – самогучка. Тада нада булы грошы, шоб хто гучыв. А в нас сэмня була большая – сем душ… Гармошка грае – а я – головэшка робыла добрэ… Батько на скрыпці грав. Но я шы малый був, нэ мог шэ ею овладаты. Я б то нагучыўсь, алэ у 41-м німэць прышов, война, спалылы хату, і скрыпка згоріла… На балалайці вмів, тожэ, пользовавсь слухом. Я мав такій акцэнт, шо на музыку годывсь, токо нэ було в мэнэ за шо. А гармошку перву…був тут такый Іван, дочку оддаваў замуж, і прышов до мынэ і кажэ: "Міша, пограй на свадьбі”. – "А на чому я тобі пограю?” – "Я тобі дам грошы – купы, да пограеш”. Я пойіхав в Кобрын, дай купыв. А потом я пошов на роботу, у фермах робыв, то, як на пенсію шов, то далы мні гармошку. Бо одну зограв, тую шо купыв, перву, по концэртах. О – по деревнях йіздылы – і в Брэсьці, і в Пінску, в Мінску, в Чычэрску, по дірівнях – по околышносці о тут о всюду йіздылы, в Польшчы булы. Просять йіздыты”.
Жонка Ніна – бубністка, выдатная спявачка.
 
Міхаевічы Міхаіл з Нінай – удзельнікі фальклорна-этнаграфічнагагурта «Скібічане» Ліпніцкага сельскага Дома культуры, заснаванга ў 1975 г.
У 1996 гурту прысвоена званне "народны”.
 
1994, 2000 г.г. – Міжнародныя фестывалі фальклору «Палескі карагод» (г. Пінск).
(1997-1998) – Фестываль народнага мастацтва «Беларусь – мая песня».
1996 г. – Рэспубліканскі фестываль "Беларуская полька” (Чачэрск).
2001 – Абласны фестываль фальклору «Талакуха на Бярэсці» (Баранавічы).
2004 г. – Еўрапейскія сустрэчы над Бугам (г. Сакалоў-Падляшскі, Польшча).
2004 г. – усебеларускі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня (г.п. Акцябрскі)
 
Публікацыі:
Радыёперадача «Беларуская этнафонія», канал «Культура», Белтэлерадыёкампанія.
PL | BY | UA

Share on Google+

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.