muzyka polesia

Лядзецкія музыкі



 
 
 
Лядзец, Глінка - Інструментальны гурт

У куточку па рацэ Гарыні, прытоку Прыпяці, да 80-х гадоў ХХ стагоддзя захавалася адмысловая культура ансаблевай ігры да танцаў на розных інструментах. На вяселлях, вясковых танцах можна было пачуць віртуозную ігру самабытных музыкантаў. Гісторыя нам пакінула запісы двух складаў гуртоў: "Гарадзецкія” і "Лядзецкія” музыкі. 
 
Склад "Лядзецкія музыкі”:
Семянчук Міхаіл (1911) – скрыпка,
Апановіч Павел (1914) – кларнет,
Ляшук Рыгор (1913) – (труба),
Шчэрбач Феадосій (1923) – гармонік,
Шчэрбач Васіль (1929) – барабан.
 
Дыскаграфія:
Дыск да 4-га тома серыі ”Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Брэсцкае Палессе”, Мн, "Вышэйшая школа”, 2008. "Лявоніха” (танцавальны наігрыш) "Вецер з поля” (наігрыш паводле песні, скрыпка і кларнет) Полька "Лядзецкая” Запісаў Козенка Мікола у 1977 г.

 

PL | BY | UA

Share on Google+

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.