muzyka polesia

Святкаванне Купалы на Сярэднім Палессі



 
 
Святкаванне свята Івана Купалы на Сярэднім Палессі
(па матэрыялах вёскі Осівка Емільчынскага раёну Жытомырскай вобласці)

МаргарытаСкаженык
 
     У традыцыйным гадавым коле украінцаў асаблівае месца займае свята Івана Купалы – найдаўжэйшы дзень у годзе падчас летняга сонцастаяння ( паводле старога стылю 24 чэрвеня, па новым – 7 ліпеня), пасля якога сонца «повертає на зиму» («паварочвае на зіму») - дні пачынаюць быць карацейшымі, а ночы даўжэйшымі. У гэты каляндарны час прырода асягае апагей у сваім росквіце: завяршаецца вегетацыя раслін, дазравае на палёх зерне, пачынаецца перыяд пладаношання.
   
      Паводле аповедаў вясковых жыхароў, у купальскую ноч адбываюцца сапраўдныя цуды: травы набываюць лекавую моц, зямля адкрывае скарбы, і надзвычайныя ўласцівасці хавае ў сабе кветка папараці для таго, хто яе знойдзе. У той жа час, у тую ноч актывуецца нячыстая сіла. У розных традыцыях (асабліва на Палессі) і сёння можна зафіксаваць захапляльныя гісторыі аб вядзьмарках, што падобныя да розных жывёлаў (жабаў, котак, сабак) пракрадаліся ў суседзкія хлявы і «тягнули ‘людське’ молоко» (каб карова вядзьмарцы давала шмат малака, а суседзкія пачыналі хварэць і не давалі малака сваім гаспадыням). Рознымі магічнымі дзеяннямі сяляне намагаліся даведацца, хто ж з грамады вінны такіх дзеянняў і стараліся зняшкодзіць вядзьмарку.На большасці тэрыторыі Украіны зберагліся «жывыя» узгадкі аб традыцыйным святкаванні Івана Купалы ( што праўда, у большасці сваёй ад жанчын старэйшага пакалення: 1930-1950-х гг народжання). У дадзеным артыкуле апісаны будзе купальскі абрад з вёскі Осівка Емільчынскага раёну Жытомырскай вобласці, у такой постаці, як яго зафіксавалі аўтаркі ў 2005 і 2006 гадох ( відэаздымку вёў Олэг Коробов). Абодва разы абраз адбываўся з уласнай ініцыятывы жыхароў, а не на просьбу этнографаў: у 2005 мы запісвалі яго на адной з вуліц Осівкі, а ў 2006 – спачатку ў цэнтры вёскі, а потым на той самай вуліцы, што і год таму. У абодвух выпадках на свята выходзілі ўсе жадаючыя – ад дзяцей да старых людзей.
 
     Асноўнымі нашымі крыніцамі інфармацыі і ключавымі ўдзельніцам абраду былі чатыры жанчыны, каторыя ўсё жыццё пражылі на адной вуліцы: Ермолын Марія Корнійовна 1931 г.н., Аврамэнко Ольга Яківна 1930 г.н., Сэргійчук Надія Прокопівна 1938 г.н. і Рузіч Ольга Іванівна 1947 г.н. (фота 1). Ім падпявалі жанчыны 1950-х–1960-х гг.н.
 
 
 
Фота 1. Жанчыны з в.Осівка Емільчынскага раёну Жытомыркай вобласці на абрадзе «Березове Купайло», 06.07.2005г. (злева направа: Ермолын Марія Корнійовна 1931 г.н., Аврамэнко Ольга Яківна1930 г.н., Сергійчук Надія Прокопівна 1938 г.н. і Рузіч Ольга Іванівна 1947 г.н.).
 

     У традыцыях паўночнай Жытомыршчыны цэнтральным атрыбутам купальнага абраду было аздобленае рытуальнае дрэўца (бяроза альбо сасна), каторае называлі «купа́йло» (так сама называлі і само свята, і песні купальска-пятроўскага перыяду). Купальская традыцыя вёскі Осівка і суседніх вёсак (Мыколаівка, Горбовэ) адметная тым, што Купалу святкавалі не адзін дзень (як тое зазвычай бывае), а два дні запар, аздабляючы пры гэтым розныя дрэўцы: напярэдадні Купалы (6 ліпеня) святкуюць «березове купайло», а на самую Купалу (7 ліпня) – «соснове купайло».
 
       Даўней асноўнымі ўдзельнікамі абраду была моладзь (у кожнага былі свае абавязкі ў абрадзе). Хлопцы зрубалі і ставілі (укопвалі) дрэва, дзяўчаты стваралі атрыбуты-аздобы і імі упрыгожвалі «купайло», спявалі ля яго. Сярод аздобаў былі «перевесла» з саломы, «свічки» з бяросты (скручаная кара бярозы, якую апранаюць на іголкі), маленькія вяночкі з валошак (фота 2). Кульмінацыяй супрацстаяння дзявочай і хлапецкай грамады ёсьць свайго роду змаганне: хто зламае вяршок дрэўца (дзяўчаты ці хлопцы) – той і будзе галоўным падчас гулянняў моладзі.
 

Фота 2. Атрыбуты абраду «Соснове Купайло» («перевесла» з саломы, «свічки» з бяросты, вяночкі з валошак) з в. Осівка Емільчынскага раёну Жытомыркай вобласці, 07.07.2005г.
 
     Абрады кончыліся спаленнем аздобленага дрэўца. Рэшткі «купайла» мелі прадуктыўную і лекавальную функцыю. Абгарэлыя голкі клалі ў гуркі «щоб добре родили» («каб добра радзілі»), таксама захоўвалі вянкі з валошак, маткі абкурвалі імі хворых дзяцей, каб тыя хутчэй паздаравелі.

Відэа-прыклад

Купальскія абрады «Березове купайло» і «Соснове купайло» у вёсцы Осівка Емільчынскага раёну Жытомыркай вобласці(Запіс М. Скажэныкі О. Коробова, 2005 г.)
 
 
Невыпадковым было і месца для правядзення абраду. Купайло ставілі на ўзбоччы дарог, каторымі гоняць пасвіць хатніх кароваў, каб абараніць скаціну ад ведзьмы. З той жа мэтаю у суседніх вёсках рабілі ляльку, якую прывязвалі да аздобленага дрэўца і разам з ім спальвалі: «треба було зроду в’єдьму спалити» («трэба было ведзьму спаліць»).

Падчас правядзення абрадаўдзяўчаты спявалі спецыяльныя песні:
(Аудыё-прыклад 1) Пятроўка«Дєвка-вєдьма»(Жытомырскаявобласть, Емільчынскіраён, вёскаОсівка).Запіс М. Скажэнык, О. Коробова 2005 г. адЕрмолын Маріі Корнійовны 1931 г.н., Аврамэнко Ольгы Яківны 1930 г.н., Сергійчук Надіі Прокопівны 1938 г.н. і Рузіч Ольгы Іванівны 1947 г.н.)
 
Аудыё-прыклад 2
Пятроўка«Ой до бору стежечка»(Жытомырскаявобласть, Емільчынскіраён, вёскаОсівка).Запіс М. Скажэнык, О. Коробова 2005 г. адЕрмолын Маріі Корнійовны 1931 г.н., Аврамэнко Ольгы Яківны1930 г.н., Сергійчук Надіі Прокопівны 1938 г.н. і Рузіч Ольгы Іванівны 1947 г.н.)
 
У іх каментаваліся абрадавыя дзеянні, узгадвалася ведзьма (гл. тэксты напрыканцы старонкі). Тыя самыя мелодыі, але ўжо ня рытуальнага, а лірычнага (пераважна любоўнага) зместу, выконваліся цягам усяго пятроўскага посту і называліся «петро́вки». У вёсцы Осівка і суседніх вёсках існуе два політэкставыя напевы. Характарыстыку іх рытмамеладычнага ладу гл. у працах аўтаркі (3) і І. Кліменко (1,2), геаграфічны распаўсюд тых і іншых купальска-пятроўскіх напеваў у кантэксце ўсяго ўсходняславянскага рэгіёну дэманструе каляровая мапа ў атласе (2, К42).

Словыкупальскай песні праведзьму:
Дєвка-вєдьма,
Дєвка-вєдьма чарівниця,
Не йде до нас, бо боїться.

На дуб лізла,
На дуб лізла, кору гризла,
З дуба впала, зєллєчко шукала.
 
Ой на Йвана,
Ой на Йвана темненькоє ночі,
Щоб чорт вибрав вєдьмєниє очі.
 
Щоб по ночах,
Щоб по ночах не ходили,
Чужих коров не доїли.
 

Бібліяграфія:
  1. Клименко І. Купальські та петрівські пісні. Історія української музики. Том 1. Від найдавніших часів до ХVІІІ. Кн 1. Народна музика. Редкол. тому О.Ю.Шевчук, О.П. Прилепа іінш. Київ: ІМФЕ, 2016, с. 74–91. Інтэрнэт-версія:http://www.etnolog.org.ua/pdf/stories/monografiji/2016/ium.pdf.
  2. Клименко І. Наспіви купальсько-петрівської приуроченості в українців: макроареалогія. Проблеми етномузикології.Зб. наук. артыкулаў. Рэд. І. Клименко. Вып. 5. Слов’янська мелогеографія. Кн. 1. Київ: НМАУ ім.П. І. Чайковського, 2010, с. 138–164. + Атлас К35–42. Інтэрнэт-версія:http://knmau.com.ua/problems_of_ethnomusicology/05/pdf/09.pdf; http://knmau.com.ua/problems_of_ethnomusicology/05/pdf/atlas-5.pdf.
  3. Скаженик М. Мелогеографічне вивчення Уборті: купальсько-петрівські наспіви та обряди. Проблеми етномузикології. Зб. наук. артыкулаў. Вып. 4. Упарадк. О.І. Мурзина. Київ, 2009, с.154–175. Інтэрнэт-версія:http://knmau.com.ua/problems_of_ethnomusicology/04/35.pdf.
PL | BY | UA

Share on Google+

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.