muzyka polesia

Казлы, фальклорна-этнаграфічны гурт



 
 
Фальклорна-этнаграфічны гурт в. Казлы 

     Канкрэтнай даты заснавання гурта няма, ды і не варта ставіць часовыя межы той з’яве, якая існавала спрадвеку. Жанчыны спявалі з дзяцінства, пераймалі ад сваіх мацярок вясновыя, летнія, жніўныя, вясельныя, пазаабрадвыя песні.
Удзельніцы гурта:
Шаціла Соф’я (1955),
Козел Марыя (1934),
Каваленка Надзея (1937),
Сугак Піонія (1942),
Ляўкоўская Валянціна (1940),
Хамутоўская Марыя (1931),
Козел Марыя (1939).
    У снежні 2006 года Казлоўскі сельскі клуб пераўтвораны ў дом культурна-сацыяльных паслуг.
Фальклорны гурт вёскі Казлы - актыўны ўдзельнік раённых свят: традыцыйнага рэгіянальнага фестывалю гарманістаў Палескага краю "Грай, гармонік”.II рэгіянальнага фестывалю песеннага мастацтва «Гэты дзіўны спеў з глыбінь народных» на прыз М.П.Дрынеўскага (г.п. Лельчыцы, 2006)III рэгіянальнага фестывалю песеннага мастацтва «Гэты дзіўны спеў з глыбінь народных» на прыз М.П. Дрынеўскага (г.п. Лельчыцы 2008) Гомельскім тэлебачаннем зроблены запіс выступлення фальклорнага гурта на тэлеканале "Лад”. 2009 г. – удзел у канцэрце пад час Міжнароднага навуковага сімпозіума ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (г. Мінск). 2012 г. – фестываль Pieśni Bagien ("Песні балот”) (Г. Люблін, Польша).
 
Дыскаграфія:
Дыск "Этнічная узыка беларусаў ". Музычна-пасенная традыцыя в. Казлы Ельскага р-на Гомельскай вобл. 2006. Укладальнік – Мазюк Ірына.
Змест дыска:
1.Весняночка й паняночка. Веснавая песня. 2.Шось у лесе гукае. Веснавая песня, спявае Хамутоўская Марыя. 3. Дзе ты, гуско, летала-летала. Веснавая песня. 4. Ой, на горэ комарыкі. Веснавая песня, спявае Хамутоўская Марыя. 5.Й а на нашой вуліцы. Веснавая песня, спяваюць Ляўкоўская Валянціна,Хамутоўская Марыя. 6.Ой, у лесі на орэсі. Веснавая песня. 7. Ой, пожэну на яр тавар, на гору целята. Спявалі "за товаром”, на пашы. Спявае Хамутоўская Марыя. 8. Ой, іду я дорогою. Жніўная песня, спяваюць Каваленка Надзея, Ляўкоўская Валянціна. 9.Ой, у полі жыто жала. Жніўная песня, спявае Каваленка Надзея. 10. Ой, наш пан молодзенькій. Жніўная песня,спяваюць Ляўкоўская Валянціна, Хамутоўская Марыя. 11.Чы не будзеш, да Ганночко, жалковаці? Вясельная песня. 12. Ох, а Йванкова й маці. Вясельная песня. 13.Лецелі галочкі й у тры радочкі. Вясельная песня. 14. Рано да рано, за горою новій двор. Вясельная песня. 15. Горэла сосна, палала. Вясельная песня, спявае Сугак Піонія. 16.Шо ты собе, да Ганночко, дай думаеш? Вясельная песня сіроце. 17. Ой ты дубе зелененькі, гольле твое раснэ. Сьпявалі ў любы час. 18. Каліна й маліна, й ні сладка, ні горка. Сьпявалі ў любы час. 19. Чого селезень смуцен-невесёл? Сьпявалі ў любы час. Спявае Хамутоўская Марыя. 20. Ой, прала я кудзеліцу – голоўка боліць. Спявалі, як пралі. Спявае Хамутоўская Марыя. 21. Ой, там деўка по грыбы ходіла. Сьпявалі ў любы час.

Дыск да 6-га тома серыі ”Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Гомельскае Палессе”, Мн, "Вышэйшая школа”, 2012. укладанне Мазюк Ірыны.
Дзе ты, гуско, летала-летала. Веснавая песня.Весняночка й паняночка (веснавая песня) Ой, іду я дорогою. Жніўная песня, спяваюць Каваленка Надзея, Ляўкоўская Валянціна. Лецелі галочкі й у тры радочкі. Вясельная песня, як пачынаецца вяселле.Ох, а Йванкова й маці (вясельная песня, спяваюць у маладого, як пачынаецца вяселле, як паехаў малады па маладую).Ой, там деўка по грыбы ходіла (спяваюць у любы час)Ой, пожэну на яр тавар (спявалі за таварам, як коровы паслі, і на вечорках, спяваеМарыя Хамутоўская).Ой, іду я дорогою (жніўная песня ад Валянціны Ляўкоўскай, 1940 г.н., Надзеі Каваленка1937 г.н.
PL | BY | UA

Share on Google+

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.