muzyka polesia

Iнструмэнтальная музыка Рівненскага Палесся



 
 
 Віктор Ковальчук
 
 Традыцыйная інструмэнтальная музыка Рівненскага Палесся
        Найстарэйшыя формы палесскага інструмэнтальнага музычнага мастацтва шчыльна звязаныя з працай і побытам пастухоў. Іхняя культура галоўным чынам прадстаўленая духавымі інструмэнтамі: разнастайныя глабулярныя флейты ў постаці жывёлаў, птушак, людзей ("свисток”, "свистун”, "свищик”) – акарыны, пастушы і дзіцячы інструмэнт "пискавка, дудка-"викрутка”, дудка-"колянка”, пазней храматычная сопілка і кларнэт. Шматлікія інфармацыі, прадстаўленыя ў этнаграфічнай літаратуры, сведчаць аб інтэнсыўным выкарыстанні на Палессі доўгай пастушай трубы і рогу, дзякуючы каторым пастухі падавалі ўмоўныя гукі: сігналізавалі аб выпасе скаціны, вяртанні стада дадому, згубе жывёлаў, а так сама інфармавалі аб небяспецы драпежнікаў.              Апроч аэрафонаў на Рівненскім Палессі пашыраныя былі інструмэнты тыпу мэмбранафонаў, да якой належаць тры найчасцей ужываныя формы: 1) сітавы бубен ("решітко”, "решето”) – малы бубен з адной мембранай, нацягнутай на драўляную круглую дошку ("обичайку”) з некалькімі разрэзамі, у якія ўстаўлялася па дзьве маленькія медныя альбо алавянныя талерачкі. Гралі на сіце драўлянай палачкай "колотушкою”; 2) барабан ("бубен”) – вялікі двумэмбранны барабан з талеркамі; 3) двумэмбранны барабан меншых памераў – "бухало”. Усе гэтыя інструмэнты выкарыстоўваліся ў палесскіх традыцыйных капэлях.
        З групы ідэафонаў (самагучных інструмэнтаў) на Рівненскім Палессі былі званочкі, лыжкі, "трещотки” і дзіцячы інструсэнт – грэбень.
            Групу струнных інструмэнтаў прадстаўляюць скрыпка ды ліра. На сённяшні дзень не захавалася дакладных інфармацый аб лірніцкай традыцыі на Рівненскім Палессі, каторая яшчэ стагоддзе таму была дастаткова развітая. Галоўную ролю ў музычным побыце палешукоў адгрывала, безумоўна, скрыпка.
         У апошніх дзесяцігоддзях ХХ ст. на даследаванай тэрыторыі найбольшай папулярнасцю карыстаўся клавішна-духавы інструмэнт групы язычковых – гармонік ("хромка” і "вєнка”), каторы ў некаторых мясцовасцях быў выціснуты праз баян.Традыцыйная інструмэнтальная музыка на Рівненскім Палессі, як і ў іншых гісторыка-этнаграфічных рэгіёнах, набыла сваё распаўсюджанне ў сольным і капэльным выкананні. 
       Сольнае музыкаванне было галоўным чынам характэрнае для пастушай культуры, а таксама для музыкаў вандроўнай традыцыі – лірнікаў і сляпых гарманістаў. Сольнае выкананне было характэрнае і для скрыпкі, як суправаджэнне для спеву ў некаторых фрагментах вясельнага абраду альбо у гукавай ілюстрацыі да музычна-апавядальных малюнкаў.
        Але ў традыцыйнай інструмэнтальнай культуры рэгіёну дамінавала гуртовае выкананне. Палескія традыцыйныя гурты можна падзяліць на дзве асноўныя групы: а) традыцыйны (рэгіянальны) склад інструмэнтаў у выглядзе дуэту скрыпкі і сіта, каторае пазней замяніў барабан з талеркай, радзей сустракалася трыо – з далучэннем другой сккрыпкі; б) склад на агульнаэўрапейскі ўзор, каторы сфармаваўся пасля пранікнення ў інхні склад папулярных інструмэнтаў – кларнэта, гармоніка і баяна.
       Палесская інструмэнтальная капэля была наўпроставым удзельнікам большасці абрададзеяў, але найгалоўнейшая і абавязковая роля адводзілася ёй у вясельным абрадзе. Да другой паловы ХХст. на Рівненскам Палессі капэля была галоўным удзельнікам абраду храшчэння, а таксама каляндарна-абрадавых дзеяў (Раство, Троіца). Апроч таго, інструмэнтальная музыка шырока стасавалася ў неабрадавых дзеяннях – вячорках, „толоках”, „прядках”, пазней – на провадах у войска, народзінах.Рэпэртуар інструмэнтальных капэль падзяляўся на музыку «да слухання», каторую прадстаўляюць маршы і «да танцу». Увесь танцавальны рэпэртуар рівненска-палескіх капэль можна падзяліць на агульнанацыянальныя і наплывовыя творы, але гэта не выключае наяўнасці ў мінулым на гэтай тэрыторыі лакальных твораў. Групу агульнанацыянальных твораў рэпрэзэнтуюць козакі і гопакі. Але сярод усіх палесскіх танцавальных твораў найпапулярнейшая з'яўляецца полька, каторая была неад'емным атрыбутам музычнай традыцыі і абавязковым творам кожнага выканаўцы.         Побач з полькай, бліжэй нашага часу, ня менш значнае месца ў пазабрадавым танцавальным рэпэртуары інструмэнтальных капэль адводзілася вальсам, каторыя хоць і вызначаюцца адносна новым паходжаннем, але таксама функцыянавалі ў лакальных варыянтах. 
       Што да наплывовых твораў, то такімі пераважна былі традыцыйныя танцы суседніх з Украінаю краін, што станавіла цалкам асобную стылістычную групу. На значную частку міграцыйных твораў у рэпэртуары складаюцца расейскія, польскія і беларускія танцы.
  
Дыскаграфія:
Ой ти, полька «Рухля» : Традиційна скрипкова музика Рівненського Полісся [Звукозапис] / упоряд. В. Ярмола, В. Ковальчук. – Рівне: ЕКЦ «Веснянка» Рівненського ПДМ, 2010.
Традиційна інструментальна музика. Рівненське Полісся. Автентичне виконання [Звукозапис] /упоряд. В.Ярмола, В. Ковальчук.– Рівне: ЕКЦ Рівненського ПДМ,2011.
Україніка. Автентична музика України (8 CD).[Звукозапис]. – Київ :Україніка, 2007.
Гулянка з троїстими музиками. Народні пісні та мелодії [Звукозапис].– Київ :Астра, 2008.
Етногурт «Сільська музика.Традиційна інструментальна музика Рівненського Полісся [Звукозапис].– Рівне: ЕКЦ Рівненського ПДМ, 2012.
Скрипкова традиція Рівненсько-Волинського Полісся.(Звукозапис) / Упорядкування В.Ярмола. – Львів: Сполом, 2014.
«Пісні бурштинового шляху».Фольклорний гурт «Берегиня»– Вип. ІІ. с.Городець Володимирецького р–ну [Звукозапис] /упоряд. В.Ковальчук.– Рівне: ЕКЦ Рівненського ПДМ, 2012.
Етнокультура Рівненського Полісся. Традиційна музика(4 CD)[Звукозапис] / упоряд. В. Ковальчук.– Київ :Україніка, 2009.
Зелений шум Полісся (Звукозапис) /Київ:- Арт-екзистенція, 2002.
Ой одверни, Боже, хмару/Традиційна музика Полісся/(Звукозапис)/ Київ: - МНС України, 1999.
Поліський лірник. Традиційні лірницькі пісні Західного Полісся. (Звукозапис) /Київ:Атлантик, 2004.
 
Бібліяграфія:
Етнокультурна спадщина Рівненського Полісся: матеріали комплексних наукових експедицій Рівненського фольклорно–етнографічного товариства / ред.–упоряд. В.Ковальчук. – Вип. 1– Рівне: Волинські обереги, 2001. – 112с.
Етнокультурна спадщина Рівненського Полісся / ред.–упоряд. В. П. Ковальчук. – Вип. 2. – Рівне: Перспектива, 2002. – 119 с.
Етнокультурна спадщина Рівненського Полісся / ред.–упоряд. В. П. Ковальчук. – Вип. 3. – Рівне: Перспектива, 2003. – 135 с.
Етнокультурна спадщина Полісся / ред.–упоряд. В. П. Ковальчук. – Вип. 4. – Рівне: Перспектива, 2003. – 255 с.
Етнокультурна спадщина Полісся / ред.–упоряд. В. П. Ковальчук. – Вип. 5. – Рівне: Перспектива, 2004. – 256 с. : з ілюстр., нот.,CD
Етнокультурна спадщина Полісся / ред.–упоряд. В. П. Ковальчук. – Вип. 6. – Рівне: Перспектива, 2005. – 200 с. : з ілюстр., нот., CD
Етнокультурна спадщина Полісся / ред.–упоряд. В. П. Ковальчук. – Вип. 7. – Рівне: Перспектива, 2006. – 308 с. : з ілюстр.,нот., CD
Етнокультура Рівненського Полісся/ред.–упоряд. В.Ковальчук. – Рівне: ПП ДМ, 2009. – 378 с.:з іл.,нот.Ковальчук В.П. Етнокультурний центр у системі позашкільного закладу:концепція, досвід, перспективи:метод.посібник/В.П.Ковальчук, О.О.Гумінська.-Тернопіль:Навчальна книга – Богдан, 2014.-192с.+8с.:фото:вкл.
Ярмола В.С. Скрипкова традиція Рівненсько-Волинського Полісся (Текст):моногр.-Львів:СПОЛОМ,2014.-234с.:іл.,ноти.
 
Архівы:
1.Фонды Этнакультурнага цэнтру Рівненскага гарадзкога Палацу дзяцей і моладзі (г.Рівне, вул.Князя Володимира, 10),
2. Кафедрамузычнага фальклору Інстытуту мастацтваў Ріненскага дзяржаўнага гуманітарнага унівэрсытэту (г.Рівне, вул.Хвильового, 7).
 
Матэрыялы ў Сеціве:
народныя музычныя інструмэнты Палесся http://storinka-m.kiev.ua/article.php?id=784  
 
Фільм "Втрачена традиція" – прысвечаны памяці народных скрыпачоў Рівненскага Палесся. Запіс- Віктора Ковальчука, Юрія Рыбакаі Вікторіі Ярмолы.Відеамантаж - ВолодымыраЕніна.Ідэя, укладанне - Віктора Ковальчука. 
 




 

 

 

 

 


PL | BY | UA

Share on Google+

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.