muzyka polesia

Гендэрны аспект палесскага лірніцтва



 Наталя Сербіна

     Традыцыйная «акадэмічная» этнамузыкалогія лічыла, што колавая ліра – інструмент, годны толькі мужчынскае рукі, а жанчынаў-лірніц ва ўкраінскай традыцыі не было. Тлумачэнне гэтаму можна знайсці перадусім у цяжкім ладзе жыцця, які вялі вандроўныя музыкі – цэлагадовая дарога (бо былі і такія лірнікі, каторыя ня мелі свайго жытла), голад, холад. Калі-некалі спрыяе такому бачанню і занадта рамантызаванае ўяўленне аб асаблівай духоўнай місіі лірнікаў, што падтрымліваеца некаторымі навукоўцамі. Мае гэтае з'яўленне і сваё ідэалагічнае абгрунтаванне: у народзе вельмі шанавалі лірнікаў яшчэ і за тое, што яны ўмелі і маглі чытаць акафісты (малітвы за здароў'е ці за спачын) – такім чынам, лірнікі ставаліся асобамі, каторыя стаялі бліжэй да святароў, чым простыя людзі. Жыццё лірнікаў-мужчын было незвычайным і адрознівалася ад жыцця простых людзей яшчэ і тым, што існавалі яны арганізавана – брацтвамі, на узор сярэднявечных эўрапейскіх рамесляных цэхаў. Жанчын у лірніцкіх брацтвах агулам не было, аднак, з навуковых крыніц аб эўрапейскіх брацтвах вядома, што ў іх жанчыны ўваходзілі, і калі паміраў цэх-майстар (кіраўнік), то яго месца часта магла заняць яго жонка.
     Сярод украінскіх гісторыка-этнаграфічных крыніц можна знайсці ўзгадкі аб жанчынах, каторыя бралі ўдзел у так званых «сліпецьких» («сляпцовых») хорах. У мангарафіі украінскага даследчыка В. Кушпета «Старцівство» сустракаецца інфармацыя аб тым, што жанчыны з вышэйшых слаёў насельніцтва навучаліся граць на бандуры. У артыкуле вядомага украінскага этнамузыколага К. Квіткы ёсць узгадкі аб кабетах – сляпых спявачках, але няма дакладных інфармацыі, ці хадзілі яны з лірамі. Магчыма, адсутнасць зацікаўленасці гэтым аспэктам лірніцтва яшчэ ад XIX стагоддзя, спрычынілася і да адсутнасці якой-кольвек інфармацыі аб ім.Калі звяртацца да гісторыі колавай ліры ў Эўропе, то можна знайсці вялікую колькасць пацверджанняў таго, што гэты інструмэнт ня меў жорсткай прывязкі да мужчынаў-музыкаў. Нямецкія гравюры з выявамі маладых дзяўчат-лірніц, галандзкія фарфоравыя статуэткі з жанчынамі з традыцыйнай вопраццы і лірамі ў рукох, карціны эўрапейскіх мастакоў – усё гэта сведчыць аб шырокай наяўнасці гэтага інструмэнту сярод розных слаёў насельніцтва ў розныя перыяды гісторыі інструмэнту.
     Вядома, што ў Расійскіх вёсках былі сляпыя гарманісткі (гармонік таксама ня надта жаночы іструмэнт), сустракаліся і гусляркі; у Заходняй Украіне трапляліся жанчыны-скрыпачкі і цымбалісткі. Таму і колавая ліра ня сталася выключэннем і гучала ў жаночых рукох у розных краінах Эўропы. Аўтарка гэтага артыкулу (Наталя Сербіна) ў 2011 годзе падчас экспэдыцыі на Рівненскае Палессе знайшла 101-гадовую жанчыну, каторая была правадыркай сваёй сляпой маці, лірніцы. Хадзілі яны па Зарічнэнскаму раёну Рівненскай вобласті і Піншчыне (Беларусь) пад брамамі цэркваў і кляштараў, выконваючы папулярныя для Палесся псальмы (аб двух братах – казаках, аб Лазары ды багатым браце). Пры наступнай экспэдыцыі ў гэты рэгіён у 2012 годзе атрымалася знайсці яшчэ адну ўзгадку аб жаночым лірніцтве. Гэта была ўзгадка мясцовых людзей аб лірніцы з Ковеля, каторая сама хадзіла па хатах Зарічнэнскага раёну з лірніцкімі песнямі. Знойдзеныя факты у пэўным сэнсе змяняюць звычны погляд на гендэрны склад украінскага лірніцтва і дадаюць новую інфармацыю аб песенным рэпэртуары палесскіх лірнікаў.

PL | BY | UA

Share on Google+

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.