muzyka polesia

Брожэк Эдмунд



 
 
(нар. 1926) скрыпач, саксафаніст, кларнэціст.

Нарадзіўся і выхаваўся ў Домінічыне, большасць жыцця правёў ў Жджарцы, пасля пераехаў у Уладаву.
       Маладым хлопцам падглядаў старэйшых музыкаў і самастойна выконваў простыя скрыпкі (з фанэры і дротаў з электрычных кабляў).На пачатку акупацыі вучыўся ад скрыпача Пятра Сідорука, пасля ад Вацлава Цешкі і яго сына. Пачаў граць з капэляй па вяселлях. Нягледзячы на невялікі рэпэртуар, граў вяселлі таксама ўдваіх са скрыпачом Станіславам Хуткоўскім.Пасля вайны пасяліўся ў Жджарцы (гм. Ганьск), дзе граў у розных складах з музыкамі з Дубечна, Ганьска, Вытычына - з капэляй братоў Лапіньскіх, капэляй Гміннага Дому Культуры ў Ганьску і Дубечне.З часам, апроч скрыпкі, пачаў граць на альтавым саксафоне. Гэты новы інструмэнт рабіў сапраўдны фурор. Быў набыты за раўнавартасць прададзенай каровы, аднак менш чым за год інвэстыцыя звярнулася. У 70-х гадох граў з капэляй братоў Маркоўскіх, галоўным чынам на танцах у Акунінцы.
       У 80-х і 90-х гг. вярнуўся да традыцыйнага рэпэртуару і ўключыўся ў фальклорнае жыццё, заахвочаны Мар'янам Хыжыньскім, супрацоўнікам Ваяводзкага Дому Культуры ў Любліне. На Агульнапольскім Фэстывалі Народных Капэль і Спевакоў у Казімежы заняў III месца з капэляй у складзе: Брожэк – скрыпка, Якубашэк- гармонік, Юзаф Лапіньскі- бубен. Наступны поспех на казімежскім фэстывалі - ўзнагарода журы ў 2012 годзе.
      У жніўні 2016 году разам з акардэаністам Юзафам Лапіньскім з Дубечна выступілі (пасля шматгадовага перапынку ў супольным гранні) са старым рэпэртуарам на фэстывалі «Песні Багнаў. Традыцыйная музыка Польскага, Беларускага і Украінскага Палесся» у Волі Верашчынскай. Правёў таксама кароткія заняткі для маладых скрыпачоў, зацікаўленых даўнішнім рэпэртуарам.Увесь час застаецца актыўным музыкам, лідарам гурту з акардэонам, кларнэтам, саксафонам, пэркусіяй. Гурт выступае ў розных складах з больш сучасным рэпэртуарам. З гэтым гуртом таксама выступіў на «Песнях Багнаў» у 2016 годзе. Часамі праводзіць музычныя заняткі для уладаўскай моладзі.
      У сваім шырокім рэпэртуары, апроч «нотных» кавалкаў, мае таксама кавалкі «з памяці», каторым навучыўся ў маладосці ад старэйшых музыкаў: абэркі, полькі, вальцы, факстроты, казакі і шматлікія маршы. Падчас акупацыі быў жаўнерам Арміі Краёвай, браў удзел у шматлікіх узброеных акцыях, між іншым, у шэрагах партызанскага атраду, што дзейнічаў у ваколіцах Волі Верашчынскай, у тым ліку у бітве пад Вырыкамі, што мела месца ў маі 1944 г. Капітан Брожэк ад 90-х гг.з'яўляецца нястомным вэтэранскім актывістам, кіруе уладаўскім колам Сусветнага Саюзу Жаўнераў Арміі Краёвай. У 2015 годзе ГарадскаяРада Уладавы прызнала яму тытул „Primus civis urbis Vlodaviae” (Першы грамадзянін мястэчка Уладава)
 
Больш:Іаанна Шубстарска « Скрыпка Эдмунда Брожка (біяграфія і каляровыя музыканцкія ўспаміны)/

http://portalpolski.pl/lubelskie-11/wlodawa-180/skrzypce-edmunda-brozka-27965.text.htm
PL | BY | UA

Share on Google+

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.