muzyka polesia

Богушавa, Фальклорна-этнаграфічны гурт



 
 
Удзельнікі гурта – вясковыя спявачкі і вясельныя музыкі, якія, жывучы ў акаленні традыцыйнай культуры, з дзяцінства засвойвалі спевы, музыку. Афіцыйна як гурт Богушаўскага Дома культуры паўстаў у 1980 г. У 2004 г. нададзены статус Дома фальклора.
 
Склад спеўнага гурта:
Шкабара Соф’я (1927), Гордзіч Таццяна (1934), Грамада Любоў (1938), Герасімчук Таццяна (1930), Вайтовіч Марыя (1930), Варобей Вольга (1930).
Інструментальная група:
Бобель Іван (акардэон, барабан), Шульган Іван (акардэон).
Бобель Іван доўгі час з’яўляўся кіраўніком гурта. Шульган Іван іграе на акардэоне, які зрабіў Балюк Пётр (1911-1999г.г.) , вядомы ў свій час на Брэсцкім Палессі майстар музычных інструментаў.
У 1985 годзе гурт здымаўся ў тэлевізійнай перадачы "Запрашаем на вячоркі”, у 2007 годзе – "Спявай, душа”. У 2008 г. інструментальная група удзельнічала ў ІІІ Рэспубліканскім этнаграфічным канцэрце "Фальклор беларускай глыбінкі” (Мінск).У 2008 г. інструментальная група удзельнічала ў Фестывалі традыцыйнай культуры "Там по маёвуй росі” ў Музеі малой бацькаўшчыны ў Студзіводах (Бельск Падляшскі, Польшча).У 2009 г. інструментальная група удзельнічала ў Фестывалі фальклору "Песні баген” (Люблін, Польшча).
PL | BY | UA

Share on Google+

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.