muzyka polesia

Словік, Павал



 

(нар. каля 1895, памёр у 1979)
скрыпач
 
Адзіны даўнішні скрыпач з гэтай ваколіцы, музычныя запісы каторага захаваліся.Паводле сямейных аповедаў у маладосці вучыўся граць на скрыпцы ў Любліне ад настаўніка з прозвішчам Міхаляк. Граў у бліжэйшых ваколіцах у дуэце з кларнэтыстам Янам Рувнякам з Рычкі. Яшчэ ў 70-х гадох, да апошніх гадоў жыцця, у яго доме рэгулярна адбываліся танцы, на каторых ён граў, а ўдзельнікі рытмавалі на бубне («хто ўмеў танчыць, то і бубначыць умеў!»).
    У 70-х гадох браў удзел у Фэстывалі ў Казімежы Дольным.
 
На дыску далучаным да VI часткі тому „Люблінскае” у сэрыі г.зв. „Новага Кольбергу”* апублікавана два запісы: (полька „Zgoń cały” і павісляк), што былі запісаныя ў Усьцімове ў 1976 годзе.
 
*Люблінскае. «Польская песня і народная музыка. Крыніцы і матэрыялы».Паліхімнія, Люблін 2011, пад рэд. Е. Бартміньскага.Частка VI „Інструмэнтальная музыка” пад рэдакцыяй Агаты Кусто.
<Lubelskie. Polska pieśń i muzyka ludowa. Źródła i materiały” Polihymnia, Lublin 2011, pod red. J. Bartmińskiego. Cz. VI „Muzyka instrumentalna” pod redakcją Agaty Kusto>
PL | BY | UA

Share on Google+

Музыка Палесся / МУЗИКА ПОЛІССЯ// енциклопедія традиційної музики // Энцыклапедыя традыцыйнай музыкі //encyklopedia muzyki tradycyjnej.